Салярыi працавалi незаконна
21.11.2009
—
ЧП
|
У дзвюх магiлёўскiх камерцыйных арганiзацыях без лiцэнзii працавалi для паслуг
людзей салярыi. Даход ад незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi на працягу гэтага
i мiнулага гадоў склаў 62 мiльёны рублёў.
Праверку прыватных фiрмаў па выкананнi заканадаўства ў сферы медыцынскай дзейнасцi
зрабiлi работнiкi упраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў КДК па Магiлёўскай
вобласцi. Пад iх увагу трапiлi салярыi. Паводле закона, на апаратуры, дзеянне
якой заснавана на выкарыстаннi ўльтрафiялетавага выпраменьвання, павiнны працаваць
урачы-фiзiятэрапеўты цi сёстры па фiзiятэрапii. Тут трэба ўлiчваць стан здароўя
чалавека i супрацьпаказаннi, таму ў салярыi сапраўды варта працаваць менавiта
медыку.
Такiх работнiкаў не было ў штатах, салярыi працавалi незаконна. Кiраўнiкi фiрмаў не звярталiся па лiцэнзii ў Мiнiстэрства аховы здароўя, i цяпер у дачыненнi да iх расследуюцца крымiнальныя справы. Iлона Iванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзвюх магiлёўскiх камерцыйных арганiзацыях без лiцэнзii працавалi для паслуг людзей салярыi. Даход ад незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi на працягу гэтага i мiнулага гадоў склаў 62 мiльёны рублёў
|
|