Стрэлы на станцыі «Алёхнавічы»
08.12.2009 17:36
—
ЧП
|
На чыгуначнай станцыі «Алёхнавічы» (Маладзечанскі раён) 2 снежня пры затрыманні быў паранены міліцыянер. Начальнік маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце Аляксандр Зінюк расказаў падрабязна пра выпадак: два афіцэры міліцыі з Мінска ўбачылі на платформе мужчыну з дзвюма вялікімі сумкамі. Міліцыянеры прапанавалі яму прайсці ў залу вакзала і паказаць, што знаходзіцца ў сумках. У адказ на прапанову мужчына дастаў пісталет і пачаў страляць. Міліцыянеры ўсё ж затрымалі злачынцу. У сумках аказалася псіхатропнае рэчыва амфетамін, а таксама трава, падобная на наркотык, якая цяпер знаходзіцца на экспертызе. «Маленькай перасоўнай наркатычнай лабараторыяй» назваў Аляксандр Зінюк змесціва сумак. Цяпер вядома таксама, што правапарушальнік — жыхар аднаго з райцэнтраў Гомельскай вобласці. Зброя, якой ён адстрэльваўся, ‑дробнакаліберны пісталет, перароблены пад баявы. Дома ў яго знайшлі іншыя дробнакаліберныя патроны. Адзін з міліцыянераў быў паранены. Пару дзён яму давялося правесці ў бальніцы. Другі ахоўнік парадку не пацярпеў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На чыгуначнай станцыі «Алёхнавічы» (Маладзечанскі раён) 2 снежня пры затрыманні быў паранены міліцыянер.Начальнік маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на...
|
|