Запампаваў порна ў мабільнік знаёмага
09.12.2009 10:52
—
ЧП
|
Справа на падставе ч. 1 арт. 343 Крымінальнага кодэкса (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў) распачата ў дачыненні да жыхара Смаргоні. Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, мужчына запампаваў у мабільны тэлефон свайго калегі па працы 10 відэаролікаў непрыстойнага зместу. Выявіць гэтыя файлы ўдалося наступным чынам. Уладальнік сотавага тэлефона звярнуўся ў міліцыю з заявай аб крадзяжы апарата. У выніку праведзеных аперацый тэлефон вярнулі. Падчас агляду рэчавага доказу былі выяўлены відэаролікі. Справа на падставе ч. 2 арт. 343 КК распачата ў Гродне ў дачыненні да студэнткі. Яна з выкарыстаннем мантажу ў камп’ютэрнай праграме Photoshop зрабіла і размясціла на папулярным сайце знаёмстваў у інтэрнеце фота аднакурсніцы ў аголеным выглядзе. На гэтай выяве з усіх частак цела ёй належаў толькі твар. Прычынай такіх дзеянняў стала сварка паміж дзяўчатамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Распачалі крымінальную справу.
|
|