Стралялі па колах
09.12.2009 11:23
—
ЧП
|
Супрацоўнікі ДАІ ў Мінску вымушаныя былі спыніць п’янога кіроўцу, які ехаў з хуткасцю 190 км/г, стральбой па колах. Супрацоўнікі ДАІ Ленінскага раёна сталіцы паспрабавалі спыніць аўтамабіль «Фальксваген», які рухаўся з хуткасцю каля 180‑190 км/г па праспекце Ракасоўскага. Аднак міліцэйскаму экіпажу не ўдалося дагнаць парушальніка, і той заехаў на тэрыторыю Партызанскага раёна, дзе яго таксама паспрабавалі спыніць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. І зноў «Фальксваген» аказаўся хутчэй, чым машыны вартавых парадку. Міліцыянты звярнуліся па дапамогу да ўсіх падраздзяленняў праз УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. У гэты час парушальнік ўжо рухаўся па МКАД у бок праспекта Незалежнасці. Выехаўшы на праспект, кіроўца не збавіў хуткасць і на ўсім шляху ствараў аварыйныя сітуацыі. Яго пераследавалі аўтамабілі міліцыі з уключанымі сірэнамі і маячкамі. Стала зразумела, што «Фальксваген» накіроўваецца ў бок нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Тады інспектары ДПС з Першамайскага раёна вырашылі прымяніць табельную зброю. Міліцыянты зрабілі два папераджальныя стрэлы ў паветра, а затым адкрылі прыцэльны па заднім коле. У выніку кіроўца быў вымушаны спыніцца. Як высветлілася, мужчына кіраваў аўтамашынай у стане моцнага алкагольнага ап’янення. Раней на яго неаднаразова складаліся адміністрацыйныя пратаколы па нагоды парушэнняў ПДР. Больш за тое, ён быў пазбаўлены правоў кіроўцы. Як адзначылі ў ДАІ, за 2009 год гэта першы выпадак, калі інспектарам ДАІ РУУС Першамайскага раёна прыйшлося ўжыць зброю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі ДАІ ў Мінску вымушаныя былі спыніць п’янога кіроўцу, які ехаў з хуткасцю 190 км/г, стральбой па колах.
|
|