У ДТЗ загінулі тры супрацоўнікі Воранаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС
09.12.2009 14:31
—
ЧП
|
Тры супрацоўнікі Воранаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС Беларусі загінулі ў дарожна‑транспартным здарэнні ўвечары 8 снежня. Як паведаміліва УУС Гродзенскага аблвыканкама, трагедыя здарылася прыкладна ў 19.30 непадалёк ад вёскі Бастуны Воранаўскага раёна. Аўтамабіль «БМВ», якім кіравала жанчына 1972 года нараджэння, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Аўдзі». У апошняй знаходзіліся пяць міліцыянераў, якія ехалі на службу. У выніку аварыі два супрацоўнікі аддзела аховы загінулі на месцы, адзін памёр у бальніцы. Два міліцыянеры і кіроўца «БМВ» шпіталізаваны. У Гродзенскай вобласці гэта другі выпадак гібелі міліцыянераў у ДТЗ на гэтым тыдні. 7 снежня ў дарожнай аварыі ў Гродне загінуў інспектар ДАІ, які знаходзіўся на службе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры супрацоўнікі Воранаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС Беларусі загінулі ў дарожна‑транспартным здарэнні ўвечары 8 снежня.Як паведаміліва УУС...
|
|