У Пінскім раёне выратавалі рыбака, які праваліўся пад лёд
14.12.2009 11:34
—
ЧП
|
Як паведаміў прэс‑сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, 13 снежня ў 11.40 у цэнтр аператыўнага кіравання Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб тым, што на рацэ Ясельда непадалёк ад вёскі Масевічы тоне чалавек. Праз дзевяць хвілін на месца здарэння прыбылі ратавальнікі. З дапамогай спецыяльнага прыстасавання супрацоўнікі аддзялення пажарнага аварыйна‑ратавальнага паста выцягнулі з вады 56‑летняга жыхара Пінска. Ён знаходзіўся ў вадзе на адлегласці 30 метраў ад берага. Ратавальнікі перадалі пацярпелага брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Мужчына з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» змешчаны ў Пінскую цэнтральную гарадскую бальніцу. Як зазначыў Машноў, гэта першы выпадак выратавання аматара падлёднай лоўлі гэтай зімой. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў прэс‑сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, 13 снежня ў 11.40 у цэнтр аператыўнага кіравання Пінскага гаррайаддзела па...
|
|