Трагічны збег абставінаў?
14.12.2009 12:06
—
ЧП
|
У Гродне затрыманы падазраваны ў датычнасці да дарожна‑транспартнага здарэння, у якім загінуў супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. Нагадаем, ДТЗ адбылося 7 снежня на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне прыкладна ў 23.20. Службовы «Опель» рухаўся з уключанымі пробліскавымі маячкамі чырвонага і сіняга колераў і гукавым сігналам. Наперадзе міліцэйскай машыны, на паласе руху, адзінай у прамым напрамку (насустрач — дзве), знаходзіўся міні‑вэн «Сітраен Эвазіён» з уключаным левым паваротам. Калі «Опель» быў на адлегласці прыкладна 20 метраў ад «Сітраена», кіроўца апошняга, вырашыўшы, відаць, вызваліць паласу, пачаў паварочваць налева. Аднак у гэты час машына ДАІ ўжо пачала абганяць яго па левай паласе. Каб пазбегнуць сутыкнення, вадзіцель «Опеля», 29‑гадовы супрацоўнік батальёна дарожна‑патрульнай службы ўпраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, рэзка вывернуў руль управа. У выніку манеўру машына пераляцела цераз тратуар, урэзалася ў дрэва і перакулілася. Кіроўца загінуў на месцы. Яго напарнік атрымаў нязначныя траўмы. Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, затрыманы не адмаўляе факт знаходжання ў месцы, дзе адбылося ДТЗ, падчас аварыі і ўчынення манеўру, які папярэднічаў ДТЗ. Аднак акалічнасці дарожна‑транспартнага здарэння да канца яшчэ не высветлены. Праводзяцца аператыўна‑следчыя мерапрыемствы. Расследаванне абцяжарана тым, што кантакту паміж міні‑вэнам і міліцэйскай машынай не было. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне затрыманы падазраваны ў датычнасці да ДТЗ, у якім загінуў супрацоўнік ДАІ
|
|