Бензiн успыхнуў — хата згарэла. 21.by

Бензiн успыхнуў — хата згарэла

24.12.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У в. Шчэрбава Ляхавiцкага раёна мясцовая 26-гадовая жыхарка паспрабавала распалiць печ, але гэта ёй не ўдалося. І тады жанчына лiнула ў печ бензiн i шарганула запалкай. Агонь вырваўся з печы, успыхнула фiранка i хата загарэлася.

Гаспадыня паспрабавала сама патушыць агонь, але не здолела справiцца з iм i выклiкала МНС. Хата згарэла, а жанчыне толькi апалiла валасы.

Сымон Свiстуновiч.

Затаварыўся да Новага года

Харчовы набор, у якi ўвайшлi апельсiны, цукеркi, часнок, бананы, сок, селядзец, цыгарэты, спiртныя напоi ў асартыменце, усяго на суму амаль два мiльёны рублёў, ноччу выкраў з крамы вёскi Нiвы Жлобiнскага раёна невядомы грамадзянiн. Пры гэтым ён сарваў навясны замок на дзвярах, а сiгналiзацыя аказалася няспраўнай.

Зрабiць сабе падарунак у выглядзе камп'ютарнай тэхнiкi вырашылi i тры гамяльчанiны. Яны па будаўнiчых лясах забралiся на ўзровень другога паверха адмiнiстрацыйнага будынка аднаго з прадпрыемстваў у Навабелiцкiм раёне, аслабiлi раму i выкралi каштоўнасцей на суму больш за 4 мiльёны рублёў. Злачынцам не пашанцавала — яны затрыманыя, а выкрадзенае вернута ўладальнiкам.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

"Шэры" тытунь пашукаюць спецсродкамi

Кампанiя Japan Tobacco International выдзелiць Дзяржаўнаму мытнаму камiтэту Беларусi бязвыплатную дапамогу ў памеры 170 тыс. долараў на набыццё спецсродкаў для выяўлення кантрабанды тытунёвых вырабаў. Як адзначыў намеснiк старшынi ДМК Васiль Дземянцей, чакаецца, што спецсродкi для агляду транспарту будуць закупленыя ў студзенi наступнага года.

Як зазначыў Васiль Дземянцей, праблема кантрабанды тытунёвых вырабаў рэзка абвастрылася са снежня мiнулага года ў сувязi з павышэннем цэнаў на гэту прадукцыю ў краiнах Еўрасаюза. Калi летась мытнiкi канфiскавалi 22,1 млн. "нелегальных" цыгарэт, то сёлета гэта лiчба ўзрасла амаль да 84 мiльёнаў, прычым кошт затрыманых тытунёвых вырабаў складае каля 30 млн. еўра. Тым часам колькасць затрыманняў працягвае ўзрастаць. Лiтаральна на мiнулым тыднi супрацоўнiкi Ашмянскай мытнi спынiлi два аўтамабiлi, якiя накiроўвалiся праз Беларусь i Лiтву транзiтам у Калiнiнградскую вобласць — у транспартных сродках былi знойдзеныя 12 млн. цыгарэт без акцызных марак нашай краiны. Тытунёвыя вырабы перавозiлiся пад выглядам рыззя i алею.

Як правiла, кантрабанда цыгарэт iдзе з тэрыторыi Расii i Украiны ў дзяржавы ЕС. Разам з тым, адзначаюць у ДМК, не выключана, што частка тавару "асядае" ў нашай краiне. У вынiку бюджэт Беларусi недаатрымлiвае падаткi з абароту падакцызных тавараў. Плюс да таго, ёсць вялiкiя сумненнi ў якасцi гэтай прадукцыi — галоўным чынам з-за невядомых тэхналогiй вытворчасцi i сумнеўных умоў захоўвання "шэрых" цыгарэт.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У в. Шчэрбава Ляхавiцкага раёна мясцовая 26-гадовая жыхарка паспрабавала распалiць печ, але гэта ёй не ўдалося. І тады жанчына лiнула ў печ бензiн i шарганула запалкай. Агонь вырваўся з печы, успыхнула фiранка i хата загарэлася.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика