Пракуратура праводзіць праверку па факце гібелі падчас пажару ў Гомелі дзвюх дзяўчат. 21.by

Пракуратура праводзіць праверку па факце гібелі падчас пажару ў Гомелі дзвюх дзяўчат

04.01.2010 13:47 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пажар адбыўся 30 снежня прыкладна ў 17.30 у кватэры на пятым паверсе дзевяціпавярховага дома па вуліцы Рэчыцкая шаша.

Суседзі адчулі пах дыму, падышлі да кватэры, пастукалі, дзверы былі незачыненыя. Калі ўвайшлі ў памяшканне, убачылі мужчыну 1944 года нараджэння, які ляжаў на пасцелі, пад ім гарэў матрац. Мужчыну вывелі на пляцоўку і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Ад прытоку паветра ў кватэры пачаўся моцны пажар, у выніку якога згарэлі тры пакоі. Супрацоўнікі МНС эвакуявалі каля 30 чалавек — жыхароў дома. У кватэры, дзе быў пажар, ратавальнікі знайшлі труп маладой жанчыны 1978 года нараджэння, дачкі гаспадара.

Падчас эвакуацыі жыхароў дома на пляцоўцы восьмага паверха ратавальнікі знайшлі дзяўчыну 1991 года нараджэння з прыкметамі атручэння прадуктамі гарэння, яе перадалі медыкам, якія канстатавалі смерць. Падчас праверкі ўстаноўлена, што дзяўчына, навучэнка ПТВ, у дзень пажару піла піва з сяброўкамі на пляцоўцы дзевятага паверха гэтага дома. Калі ў пад’ездзе пачалося задымленне, дзяўчаты спусціліся на некалькі паверхаў ніжэй, каб паглядзець, што адбываецца. Але на шостым паверсе было моцнае задымленне, і дзяўчаты вырашылі падняцца назад на дзевяты паверх. Калі вярнуліся туды, убачылі, што згубілі сваю сяброўку.

Згодна з папярэдняй версіяй, вінаватыя ў пажары знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар адбыўся 30 снежня прыкладна ў 17.30 у кватэры на пятым паверсе дзевяціпавярховага дома па вуліцы Рэчыцкая шаша.Суседзі адчулі пах дыму, падышлі да кватэры,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика