Хлопцы сарвалiся з вышынi.... 21.by

Хлопцы сарвалiся з вышынi...

12.01.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мiнску 6 студзеня загiнуў школьнiк, якi звалiўся ўнiз з шаснаццацiпавярховага жылога дома на вулiцы Бурдэйнага.

Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" старшы памочнiк пракурора Мiнска Сяргей Балашаў, цела дзевяцiкласнiка было знойдзена каля сямi гадзiн вечара каля дома, дзе i здарылася няшчасце, а на парапеце 16-га паверха будынка следчыя выявiлi сляды гэтага школьнiка. Паводле адной з версiй, хлопчык займаўся паркурам i сарваўся з вышынi ўнiз. Праверку па гэтым факце праводзiць пракуратура Фрунзенскага раёна сталiцы.

А 8 студзеня ў дзве гадзiны ночы на вулiцы Рабкораўскай у Мiнску звалiўся з вышынi чацвёртага паверха i загiнуў 21-гадовы жыхар Заслаўя. Як выявiлася, ён разам з iншым удзельнiкам гэтай гiсторыi спрабавалi трапiць у iнтэрнат Інстытута культуры: дзверы будынка былi зачыненыя i да знаёмай хлопцы вырашылi залезцi праз балкон, на якiм iх чакала дзяўчына. Аднаму гэта ўдалося, а другi сарваўся. На месцы здарэння былi знойдзеныя фрагменты тэлевiзiйнага кабелю, па якiм, вiдаць, хлопцы караскалiся ўверх.

Iгар ГРЫШЫН.

Патэльня як зброя...

У Мiкашэвiчах (Лунiнецкi раён) два браты селi выпiць. Калi гарэлка закончылася падняўся скандал.

Старэйшы (54 гады) брат схапiў патэльню са стала i пачаў дубасiць малодшага (48 гадоў).

Апошняга з разбiтай галавой, са страсеннем мазгоў i з паломанымi рэбрамi даставiлi ў бальнiцу.

Сымон Свiстуновiч.

Ад выбуху катла пацярпеў качагар

У вёсцы Мiкалаева Мiёрскага раёна ў кацельнi сельскагаспадарчай арганiзацыi выбухнуў бытавы кацёл. У вынiку абрушыўся жалезабетонны дах у будынку кацельнi i разбурылiся дзве знешнiя сцяны.

Прычынай пажару папярэдне лiчаць парушэнне правiлаў эксплуатацыi ацяпляльнай прылады (недахоп вады ў ацяпляльнай сiстэме). 57-гадовы качагар, якi адпачываў на тапчане побач, выбуховай хваляй быў выкiнуты ў акно.

Аляксандр

ПУКШАНСКI.

Неядомае мяса

Больш за тону расфасаванай мясной прадукцыi на святы канфiскавана ў Ждановiчах супрацоўнiкамi аддзела па раскрыццi цяжкiх эканамiчных злачынстваў ГУУС Мiнгарвыканкама i аддзела па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi Цэнтральнага РУУС: у гэтым выпадку людзям рэалiзоўвалася мяса, якое нельга было есцi.

Як удакладнiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, гандляваў гэтай прадукцыяй на тэрыторыi аўтастаянкi рынку 37-гадовы непрацуючы жыхар Брэсцкай вобласцi. Калi ў мужчыны запатрабавалi дакументы на тавар, то выявiлася, што нiякiх папер, што пацвярджалi б якасць i набыццё мяса, у яго не было. Як, дарэчы, адсутнiчалi i маркiровачныя ярлыкi i iншыя iнфармацыя аб тэрмiнах выпрацоўкi i рэалiзацыi прадукцыi. У ходзе наступнага разбору выяўлена, што прадукты былi вырабленыя ў Польшчы, але рэалiзаваць iх планавалася пад маркай вядомых беларускiх вытворцаў.

Што ж датычыцца якасцi мяса, якое пакупнiкам прапаноўваў згаданы гандляр, то, паводле заключэння Мiнскага цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii, яно было непрыдатным для спажывання ў ежу i канфiскаваны тавар неабходна знiшчыць. Мiж iншым, кошт канфiскату "пацягнуў" на суму больш як 20 мiльёнаў рублёў. На затрыманую ж "прадпрымальную" асобу складзены пратакол аб адмiнiстрацыйным парушэннi: гандляру пагражае штраф да 500 базавых велiчынь.

Iгар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску 6 студзеня загiнуў школьнiк, якi звалiўся ўнiз з шаснаццацiпавярховага жылога дома на вулiцы Бурдэйнага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика