У 2009 годзе ў Мінску ў ДТЗ загінулі 72 чалавекі
13.01.2010 11:47
—
ЧП
|
У 2009 годзе ў Мінску зарэгістравана 1.158 дарожна‑транспартных здарэнняў, у якіх пацярпелі людзі. 72 чалавекі загінулі, 1.291 атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама. Сярод загінулых трое дзяцей, сярод параненых — 92. 73 ДТЗ, у якіх пацярпелі людзі, учынены па віне нецвярозых кіроўцаў. Асноўным відам дарожна‑транспартных здарэнняў з пацярпелымі (больш за 50%) летась быў наезд на пешаходаў. Загінулі 50 пешых удзельнікаў дарожнага руху, 592 атрымалі траўмы. З‑за перавышэння хуткасных рэжымаў руху загінулі 27 чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2009 годзе ў Мінску зарэгістравана 1.158 дарожна‑транспартных здарэнняў, у якіх пацярпелі людзі. 72 чалавекі загінулі, 1.291 атрымаў траўмы рознай ступені...
|
|