Два дзіцячыя садкі і 27 дамоў па вул. Ландара ў Мінску засталіся без гарачай вады і цяпла
15.02.2010 18:18
—
ЧП
|
Цеплатрасу прарвала паміж жылым домам на вул. Ландара, 24 і дзіцячым садком на Ландара, 18. Прычына аварыі — карозіі металу трубаправода. Без ацяплення і гарачага водазабеспячэння застаюцца 27 жылых шматкватэрных дамоў і два дзіцячыя садкі па вул. Ландара 18 і 48. Таксама ў выніку аварыі быў падтоплены падвал жылога дома на Ландара, 24 і трансфарматарных падстанцый на Ландара, 22. У мэтах прадухілення аварыйнай сітуацыі падстанцыя была адключаная, у выніку чаго без электраэнергіі заставаліся восем дамоў. Зараз завершаны работы па аднаўленні электразабеспячэння і адпампоўка вады з падвалу жылога дома. Ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне ў дамах і дзіцячых садках арыентыровачна павінны быць адноўлены да 6.00 16 лютага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цеплатрасу прарвала паміж жылым домам на вул. Ландара, 24 і дзіцячым садком на Ландара, 18. Прычына аварыі — карозіі металу трубаправода.Без ацяплення і гарачага...
|
|