Кашмарыў уласную мацi. Тая вяла дзённiк пабояў. 21.by

Кашмарыў уласную мацi. Тая вяла дзённiк пабояў

19.02.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

71-гадовая жанчына вяла дзённiк, у якiм, у тым лiку, адлюстраваныя i лiхадзействы яе сына.

34-гадовы мiнчанiн настолькi давёў свайго самага блiзкага чалавека, што мацi вымушаная была звярнуцца па дапамогу да праваахоўнiкаў. Апошнiя, паводле звестак прэс-афiцэра Заводскага РУУС Тамары Рулiнскай, завялi ў дачыненнi да гора-сына шэраг крымiнальных спраў па такiх сур'ёзных злачынствах, як рабаўнiцтвы, хулiганствы, разбоi, крадзяжы.

Пажылая жанчына шмат чаго зведала ад сваёй крывiнкi, якi ўчыняў у дачыненнi да яе злачынствы з зайздроснай рэгулярнасцю. Падазроны выносiў з дому i прадаваў лiтаральна ўсе нажытыя мацi бытавыя прыборы i рэчы, часта скандалiў, дэбашырыў, пастаянна патрабаваў, краў i проста адбiраў грошы. Што ж датычыцца працы, то ўладкоўвацца на яе труцень намеру не меў i жыў выключна за кошт мацi-пенсiянеркi.

правядзенню дэталёвага расследавання паспрыяў знойдзены дзённiк мацi. На працягу апошнiх васьмi месяцаў пенсiянерка ўносiла туды запiсы, якiя сведчаць пра круты нораў яе сына. У прыватнасцi, пацярпелая пiша пра сына: "27 верасня — пiў, разбiў тэлефон... 6 кастрычнiка — украў мабiльнiк... 12 кастрычнiка — разбiў тэлевiзар... 28 кастрычнiка — п'е, паранiў мне руку... 24 лiстапада — выламаў дзверы ў мой пакой... 11 снежня — патрабаваў грошай на выпiўку, разбiў халадзiльнiк..." Падазроны арыштаваны, у дачыненнi да яго праводзiцца расследаванне.

Злачынца прымроiўся...

22-гадовая вясковая дзяўчына з Барысаўскага раёна, якая атрымала пранiкальнае нажавое раненне жывата, як выявiлася падчас расследавання, дарэмна вiнавацiла некага ў сваёй бядзе.

На мiнулым тыднi са слоў пацярпелай, якая сцвярджала, што яе на лесвiчнай пляцоўцы ў адным з дамоў у Барысаве ўдарыў нажом невядомы, была заведзена крымiнальная справа. Разам з тым, паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку ўзнавiлi зусiм iншую карцiну здарэння. У прыватнасцi, высветлiлася, што дзяўчына паранiла сябе сама, знаходзячыся ў стане... наркатычнага ап'янення. Знайшлi праваахоўнiкi i зброю "ўчыненага" злачынства: нож знаходзiўся ў злiўным бачку ў жаночай прыбiральнi гарадской палiклiнiкi.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
71-гадовая жанчына вяла дзённiк, у якiм, у тым лiку, адлюстраваныя i лiхадзействы яе сына. 34-гадовы мiнчанiн настолькi давёў свайго самага блiзкага чалавека, што мацi вымушаная была звярнуцца па дапамогу да праваахоўнiкаў. Апошнiя, паводле звестак прэс-афiцэра Заводскага РУУС Тамары Рулiнскай, завялi ў дачыненнi да гора-сына шэраг крымiнальных спраў па такiх сур'ёзных злачынствах, як рабаўнiцтвы, хулiганствы, разбоi, крадзяжы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика