Адвакат схiлiў да хабару. 21.by

Адвакат схiлiў да хабару

20.02.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суд Савецкага раёна г. Мiнска прызнаў былога адваката Мiнскай абласной калегii адвакатаў, 1972 года нараджэння, вiнаватым у схiленнi да дачы хабару ў буйным памеры, завалоданнi маёмасцю шляхам падману, злоўжываннi даверам i прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам на 3,5 гада з адбываннем у папраўчай калонii ўзмоцненага рэжыму.

Следства ўстанавiла, што будучы адвакатам грамадзянiна Лiтоўскай Рэспублiкi, падазроная асоба неаднаразова падбухторвала сваякоў апошняга да дачы хабару як быццам для службовых асобаў суда i органаў пракуратуры. Як паведамiлi ў прэс-службе ўпраўлення Камiтэта дзяржаўнай бяспекi па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi, у жнiўнi 2008 года адвакат атрымаў 15 тысяч еўра для садзейнiчання ў прыняццi Мiнскiм гарадскiм судом рашэння аб прызначэннi лiтоўскаму грамадзянiну больш мяккага пакарання. Зразумела, падазроная асоба мела намер проста завалодаць валютнымi сродкамi i не мела нi намеру, нi магчымасцi вырашаць згаданае пытанне.

У сакавiку 2009 года Мiнскi гарадскi суд пакiнуў без змяненняў прыгавор у дачыненнi да лiтоўца. Адвакат паведамiў сваякам асуджанага, што названыя сродкi нiбыта перадаў у якасцi хабару службовым асобам органаў пракуратуры. Пры гэтым 4 тысячы еўра з раней атрыманай сумы было вырашана прысвоiць сабе. Сваякi западозрылi падман i звярнулiся ў праваахоўныя органы.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Гатаваў спiртовы "самапал"

Супрацоўнiкi АБЭЗ Баранавiцкага ГАУС затрымалi беспрацоўнага, якi на аўтамашыне перавозiў 160 лiтраў спiрту. А калi зазiрнулi ў яго гараж, то знайшлi там яшчэ 220 лiтраў спiрту, гарэлку, вiно, больш за 5 тысяч гарэлачных этыкетак, металiчныя накрыўкi...

Справа перададзена ў суд.

Сымон Свiстуновiч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Савецкага раёна г. Мiнска прызнаў былога адваката Мiнскай абласной калегii адвакатаў, 1972 года нараджэння, вiнаватым у схiленнi да дачы хабару ў буйным памеры, завалоданнi маёмасцю шляхам падману, злоўжываннi даверам i прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам на 3,5 гада з адбываннем у папраўчай калонii ўзмоцненага рэжыму.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика