Вотруб'е як маскiроўка для... спiрту. 21.by

Вотруб'е як маскiроўка для... спiрту

24.02.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самая буйная з пачатку года партыя спiртазмяшчальнай вадкасцi затрымана на аўтазаправачнай станцыi паблiзу г. Кобрына, паведамляе аддзяленне iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Супрацоўнiкi Гродзенскага УУС, Слонiмскага райаддзела мiлiцыi i Камiтэта дзяржкантролю праверылi, што перавозiцца аўтамашынай "Рэно". Калi верыць таварнай накладной, то ў "фуры" знаходзiлася 18 тон пшанiчнага вотруб'я. Але насамрэч яго было каля 8 тон, прычым у якасцi маскiроўкi... для спiрту, якi ў пяцiлiтровых ёмiстасцях прыхавалi ў прычэпе пад вотруб'ем. Нелегальны моцнаградусны тавар (9 тон агульным коштам 180 мiльёнаў рублёў) належаў жыхару г. Івацэвiчы, якi суправаджаў грузавiк на легкавым аўтамабiлi.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Паляванне на вясковых самагоншчыкаў

Змаганне з нелегальным самагонаварэннем на Слонiмшчыне на днях прынесла некаторыя вынiкi. У вёсках Бракава, Пiронiм, Сасноўка ўчастковымi iнспектарамi мiлiцыi РАУС былi на "гарачым" злоўлены самагоншчыкi, якiя ў сваiх хатах якраз займалiся вырабам самагонкi.

55-гадовы жыхар Бракава захоўваў дома ажно 110 лiтраў брагi i самагонны апарат. Усё гэта ў яго канфiскавана. Пенсiянерка з Сасноўкi таксама хацела нацiскаць самагоначкi, але пакуль ёй удалося толькi дачакацца 2 лiтраў гэтай вадкасцi. А 80 лiтраў брагi яна не паспела выкарыстаць. Самагонны апарат быў канфiскаваны i здадзены на слонiмскi ўчастак "Гроднаўторчармет" у жыхаркi вёскi Пiронiм. Паляванне на самагоншчыкаў на Слонiмшчыне працягваецца.

Сяргей ЧЫГРЫН.

Праспала злодзея

Участковы мiлiцыянер у адной з вёсак Баранавiцкага раёна ўбачыў выбiтую шыбiну ў мясцовай краме. Было выяўлена, што там пабываў злодзей, якога неўзабаве ўдалося затрымаць.

Аператыўнiкi паспрабавалi выклiкаць загадчыцу крамы, якая жыве ў Баранавiчах. Але нягледзячы на ўсе намаганнi, яе знайсцi не ўдалося — тэлефон у горадзе маўчаў. Супрацоўнiкi мiлiцыi ноччу заставалiся каля крамы, а трэцяй гадзiне яны пачулi ў гандлёвай зале шум i кiнулiся ў краму. Але ўбачылi там не яшчэ аднаго злодзея, а загадчыцу крамы, якая ледзьве трымалася на нагах. Пасля абследавання ў крывi жанчыны было выяўлена 2,5 прамiле алкаголю. Выявiлася, што загадчыца пад вечар выпiла бутэльку вiна i заснула. Усе тонкасцi гэтай справы высвятляюцца.

Сымон Свiстуновiч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самая буйная з пачатку года партыя спiртазмяшчальнай вадкасцi затрымана на аўтазаправачнай станцыi паблiзу г. Кобрына, паведамляе аддзяленне iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика