Мяса не даехала
24.02.2010
—
ЧП
|
На аўтадарозе Брэст — Мiнск каля в. Зорнае супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi аўтамашыну, у якой жыхар г. Мёры Вiцебскай вобласцi перавозiў 2000 кг ялавiчыны, а пазней на вочы аператыўнiкаў трапiў аўтамабiль беспрацоўнага з в. Стайкi Івацэвiцкага раёна, якi вёз 1100 кг ялавiчыны i субпрадуктаў. Мяса коштам 25,5 млн рублёў канфiскавана. Сымон Свiстуновiч. Неспакойная старасцьУ Баранавiчах на лаве падсудных апынулася 78-гадовая пенсiянерка. Судзiлi яе за тое, што прадала 70 г макавай саломкi. Суд прыгаварыў жанчыну да 5 гадоў пазбаўлення волi з адтэрмiноўкай пакарання на тры гады. Узрост пенсiянеркi, як i тое, што яна прызнала сваю вiну, суд улiчыў i таму не адправiў асуджаную за краты. Сымон Свiстуновiч. Багаты "ўраджай"Маларыцкiх мiлiцыянераў i памежнiкаў на аўтамагiстралi Брэст — Мiнск за 10 км ад Кобрына чакаў багаты "ўраджай". У машыне жыхара г. Гродна знаходзiлiся кантрабандныя тавары на суму 200 млн рублёў — адзенне i абутак замежнай вытворчасцi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На аўтадарозе Брэст — Мiнск каля в. Зорнае супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi аўтамашыну, у якой жыхар г. Мёры Вiцебскай вобласцi перавозiў 2000 кг ялавiчыны, а пазней на вочы аператыўнiкаў трапiў аўтамабiль беспрацоўнага з в. Стайкi Івацэвiцкага раёна, якi вёз 1100 кг ялавiчыны i субпрадуктаў.
|
|