У Гомелі невядомыя падпалілі кафэ
25.02.2010 11:23
—
ЧП
|
У Гомелі невядомыя падпалілі кафэ «Руслан», размешчанае на вуліцы Шылава. Як паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, паведамленне аб пажары ў кафэ паступіла прыкладна ў 2 гадзіны ночы 25 лютага ад аператара аўтазаправачнай станцыі. Пасля прыбыцця пажарных было ўстаноўлена, што задымлена зала кафэ — аднапавярховага блочнага будынка, які належыць ТАА «Агдаш» (дырэктар Мамедаў, ураджэнец Азербайджана). Агнём пашкоджана дывановае пакрыццё, электрабытавое абсталяванне — тэлевізары і халадзільнік, сцены і падвясная столь. Прычына пажару — «занос пабочнай крыніцы звонку», гэта значыць падпал. На месцы НЗ былі знойдзены факелы і манціроўкі. Узгаранне было аператыўна ліквідавана супрацоўнікамі МНС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелі невядомыя падпалілі кафэ «Руслан», размешчанае на вуліцы Шылава.Як паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан...
|
|