Дагандлявалiся.... 21.by

Дагандлявалiся...

02.03.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гандляроў фальшывымi дыпломамi прыгаварылi да пазбаўлення волi

Адна з асуджаных — былая метадыст МIжнароднага iнстытута працоўных i сацыяльных адносiнаў — на пару з былым студэнтам гэтай ВНУ, 29-гадовым жыхаром Жодзiна, займалiся падборам клiентаў. Яшчэ двое — былая метадыст Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта i выкладчыца фiнансава-эканамiчнага каледжа — арганiзоўвалi выраб фiктыўных дыпломаў. Акрамя гэтага, злачынная група прапаноўвала паслугi па спрыяльным вырашэннi пытанняў аб здачы iспытаў i залiкаў, пераводу студэнтаў з адной ВНУ ў iншую.

— Асуджаныя бралi ў пацярпелых грошы, быццам бы для перадачы iх службовым асобам ВНУ, — распавядае старшы памочнiк пракурора Мiнскай вобласцi Таццяна КАЛIНIНА. — Насамрэч тут жа прысвойвалi iх сабе. У вынiку тры жанчыны i адзiн мужчына паспелi завалодаць грашыма сямi пацярпелых на суму каля 14 тысяч долараў ЗША i 100 еўра. "Бiзнэсменам" прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнамi ад двух да трох гадоў. Грошы ж, якiя яны атрымалi незаконным чынам, спагнаныя ў даход дзяржавы.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гандляроў фальшывымi дыпломамi прыгаварылi да пазбаўлення волi Адна з асуджаных — былая метадыст МIжнароднага iнстытута працоўных i сацыяльных адносiнаў — на пару з былым студэнтам гэтай ВНУ, 29-гадовым жыхаром Жодзiна, займалiся падборам клiентаў. Яшчэ двое — былая метадыст Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта i выкладчыца фiнансава-эканамiчнага каледжа — арганiзоўвалi выраб фiктыўных дыпломаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика