У Гродзенскай вобласці раскрыта забойства 18‑гадовай даўніны. 21.by

У Гродзенскай вобласці раскрыта забойства 18‑гадовай даўніны

17.03.2010 16:44 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гродзенскага аблвыканкама, злачынства было ўчынена ў красавіку 1992 года. Яго ахвярай стаў 45‑гадовы жыхар вёскі Пяскі Мастоўскага раёна. Тады знайсці забойцу не ўдалося.

У падрабязнасці злачынства сталі вядомыя толькі зараз. Паводле падазрэння ў забойстве затрыманы былы аднавясковец загінулага, а цяпер 37‑гадовы жыхар Скідаля. У раённым цэнтры мужчына жыве ўжо дастаткова даўно. Ён паведаміў, што падчас распівання спіртных напояў з больш дарослым знаёмым той стаў прыставаць да яго, дэманструючы гомасексуальныя схільнасці. Аднавясковец быў забіты нажом і малатком.

Зараз з затрыманым праводзяцца следчыя дзеянні, затым яго выпусцяць, бо тэрмін даўніны ў адносінах да такога злачынства скончыўся. Аднак, выказалі меркаванне ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, сваякі забітага могуць звярнуцца ў суд з іскам аб кампенсацыі ўрону ў сувязі са стратай кармільца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гродзенскага аблвыканкама, злачынства было ўчынена ў красавіку 1992 года. Яго ахвярай стаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика