Жыхар Мазыра з‑за неасцярожнасці спаліў аўтамабіль сябра
18.03.2010 14:49
—
ЧП
|
Жыхар Мазыра з‑за неасцярожнасці спаліў аўтамабіль сябра, які папрасіў адрамантаваць машыну. Як паведамілі ў Мазырскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях, увечары 17 сакавіка ў службу «101» паступіла паведамленне аб пажары ў адным з гаражных кааператываў райцэнтра. Пажар адбыўся ў легкавым аўтамабілі »Рэно‑19» 1991 года выпуску. Агнём пашкоджаны маторны адсек і салон машыны. Як высветлілі інспектары РАНС, гаспадар аўтамабіля даў машыну сябру, папрасіўшы адрамантаваць пашкоджаны бампер. Той зрабіў рамонт, вывеў машыну з гаража і стаў праграваць матор. У маторным адсеку ўспыхнула полымя. Дакладныя прычыны пажару ўстанаўліваюцца, пацярпелых няма. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Мазыра з‑за неасцярожнасці спаліў аўтамабіль сябра, які папрасіў адрамантаваць машыну. Як паведамілі ў Мазырскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях,...
|
|