Тры гады калоніі можа атрымаць кіроўца, які ўдарыў жанчыну‑пешахода
23.03.2010 10:59
—
ЧП
|
Справа па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) расследуецца Заводскім РУУС Мінска ў дачыненні да 46‑гадовага жыхара сталіцы. Злачынства было ўчынена ў канцы лютага на перакрыжаванні вуліц Несцерава і Герасіменкі ў сталіцы. На дазвольны сігнал святлафора дарогу пераходзіла жанчына з каляскай. Раптоўна да яе падскочыў кіроўца мікрааўтобуса «Мерседэс‑Спрынтэр», які спыніўся на перакрыжаванні. Ён, відаць, палічыў, што маці з дзіцем рухаюцца вельмі павольна. Мужчына брудна вылаяўся на адрас жанчыны і ўдарыў яе кулаком у твар, разбіўшыёй вусны, груба пхнуў нагой каляску з дзіцем, сеў у машыну і з’ехаў. Людзі, на вачах у якіх усё гэта адбылося, паспелі запісаць дзяржнумар і марку аўтамабіля. Пазней супрацоўнікі Заводскага РУУС устанавілі асобу хулігана. Максімальная санкцыя ч. 1 арт. 339 КК — тры гады пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна, на яго думку, надта ўжо марудна пераходзіла на зялёнае святло дарогу.
|
|