Памёр ад пабояў
06.04.2010
—
ЧП
|
У вёсцы Хоўхлава 5 красавіка дактары “хуткай дапамогі”, прыехаўшы на выклік, знайшлі цела 49-гадовага мясцовага жыхара. Мужчына памёр у сваім доме. Медыкі засумняваліся, што смерць негвалтоўная і пазванілі ў міліцыю. Следча-аператыўная група, якая выехала на месца здарэння, устанавіла: 2 красавіка каля 21.30 мужчына выпіваў з двума сваімі аднавяскоўцамі ў доме аднаго з іх. Высветлілася таксама, што падчас п'янкі суседзі моцна пабілі свайго сабутэльніка, расказаў у інтэрв'ю “РГ” начальнік штаба райаддзела міліцыі Яўген Беркутаў.
Паводле вынікаў медыцынскай судовай экспертызы, пацярпелага білі рукамі і нагамі. Ён атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, кровазліццё ў мозг і пералом носа. Мужчына не звяртаўся па медыцынскую дапамогу і на другія суткі памёр дома. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці пацярпелага”. Абодвух падазроных затрымалі і змясцілі ў ізалятар. Калі ў судзе іх віна будзе даказаная, ім пагражае ад пяці да пятнаццаці гадоў пазбаўлення свабоды. “Усе трое жыхароў Хоўхлава нідзе не працавалі, злоўжывалі спіртным. Ланцужок “нязанятасць - гультайства - п'янства” рана ці позна заканчваецца звяном “злачынства”. У выніку - адзін у труне, двое ў турме. Ці не пара ўжо нам усім задумацца над гэтым і зрабіць адпаведныя высновы?” - падсумаваў Яўген Беркутаў. Сяргей ЗЯНЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Хоўхлава 5 красавіка дактары “хуткай дапамогі”, прыехаўшы на выклік, знайшлі цела 49-гадовага мясцовага жыхара. Мужчына памёр у сваім доме. Медыкі засумняваліся, што смерць негвалтоўная і пазванілі ў міліцыю.
|
|