Раскрытае забойства жанчын у Магілёве
17.04.2010
—
ЧП
|
Дзве сяброўкі, чые раздзеленыя целы былі знойдзеныя на вуліцы Фаціна 23 і 31 сакавіка, як мяркуецца, сталі ахвярамі 40-гадовага мясцовага жыхара. Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў, цяпер можна з упэўненасцю сцвярджаць, што чуткі, якія хадзілі наконт з'яўлення "фацінскага" маньяка і серыйнасці забойстваў, не мелі пад сабой ніякай глебы. Рэальнасць аказалася куды больш "празаічнай", бо цяжкае злачынства было ўчыненае падчас сумеснага распіцця спіртнога ахвярамі і іх забойцам. Загінулыя вялі асацыяльны чын жыцця. Пасля таго, як была ўстаноўлена асоба адной з іх — 35-гадовай непрацуючай магіляўчанкі, якая злоўжывала спіртным, высветлілася, што яна знікла 13 сакавіка. Разам з ёй знікла і яе сяброўка, 40-гадовая жыхарка гэтага ж горада. Падчас расследавання па падазрэнні ва ўчыненні расправы над жанчынамі быў затрыманы 40-гадовы мясцовы жыхар, у кватэры якога і адбылося забойства. Ігар ГРЫШЫН. Забойства на хутарыЖудаснае забойства днямі адбылося на хутары паміж вёскамі Сурынка і Забулле Слонімскага раёна. Невядомыя ўначы прыйшлі на хутар, дзе ў доме жылі дзве жанчыны-пенсіянеркі — Ніна і Яўгенія Навумчыкі. Паводле слоў сваякоў жанчын і вяскоўцаў, бандыты праз акно залезлі ў дом да хутаранак і, магчыма, запатрабавалі ў іх грошы. Але, мусіць, нічога каштоўнага яны не атрымалі, бо ў пакоях перавярнулі ўсё дагары нагамі. Што ім удалося знайсці і забраць, пакуль невядома. Пасля ўсяго забойцы зарэзалі жанчын і зніклі. Паводле слоў жыхароў суседніх вёсак, сёстры Навумчыкі трымалі добрую гаспадарку: карову, авечак, курэй. Рабаўнікі да іх на хутар прыходзілі не аднойчы, мяркуючы, што ў іх ёсць грошы. Але жанчынам неяк удавалася ад нечаканых гасцей адбіцца. Аднойчы пенсіянеркі на дапамогу выклікалі міліцыю. На гэты раз бандыты дзейнічалі нахабна і жорстка. Мёртвых жанчын раніцай знайшоў мясцовы малаказборшчык, які прыехаў па малако, але на панадворку нікога не было. Ён зайшоў у хату, дзе і ўбачыў забітых жанчын. Хутка выклікаў міліцыю, якая пачала шукаць забойцаў. Затрыманы двое падазроных — 20-гадовы і 40-гадовы мужчыны. Сяргей ЧЫГРЫН. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве сяброўкі, чые раздзеленыя целы былі знойдзеныя на вуліцы Фаціна 23 і 31 сакавіка, як мяркуецца, сталі ахвярамі 40-гадовага мясцовага жыхара.
|
|