Старшыня і бухгалтар падазраюцца ў раскраданні
20.04.2010
—
ЧП
|
Раённая пракуратура па матэрыялах аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі 15 красавіка ўзбудзіла крымінальную справу супраць старшыні і бухгалтара сельгаскааператыва “Багданаўскі” па артыкуле “Раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі”. Пракурор Валожынскага раёна Арцём Сасонка ў інтэрв’ю “РГ” расказаў, што старшыня з бухгалтарам падазраюцца ў раскраданні ў буйным памеры. Паводле папярэдняга расследавання аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, падазроныя ў 2007 годзе прадалі індывідуальным прадпрымальнікам каля 48 тон збожжа, а грошы за яго, каля 9,5 мільёна рублёў, скралі.
Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні для ўстанаўлення віны і замацавання доказнай базы. Абвінавачанне пакуль не прад’яўленае. У старшыні і бухгалтара, па словах Арцёма Сасонкі, статут падазроных у здзяйсненні злачынства. Іх не затрымлівалі, яны знаходзяцца на свабодзе. Згодна з трэцяй часткай 210 артыкула Крымінальнага кодэкса, за раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры можна атрымаць ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Сяргей ЗЯНЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раённая пракуратура па матэрыялах аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі 15 красавіка ўзбудзіла крымінальную справу супраць старшыні і бухгалтара...
|
|