У Брэсце кіроўца, едучы на чырвонае святло, збіў на пераходзе 10‑гадовае дзіця. 21.by

У Брэсце кіроўца, едучы на чырвонае святло, збіў на пераходзе 10‑гадовае дзіця

21.04.2010 11:22 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Брэсце ў ДТЗ сур’ёзна пацярпела дзесяцігадовае дзіця.

Выпадак адбыўся 19 красавіка ў 15 гадзін на вуліцы Маскоўскай на рэгуляваным пешаходным пераходзе побач з гандлёвым цэнтрам.

На 10‑гадовага хлопчыка, які перабягаў пераход на дазвольны сігнал святлафора, учыніў наезд кіроўца аўтамабіля «Фіят‑Уліс». За рулём транспартнага сродку знаходзіўся 44‑гадовы берасцеец.

Хлопчык атрымаў закрытую чэрапна‑мазгавую траўму, страсенне мазгоў, адкрыты пералом шчыкалаткі правай ступні са зрушэннем і шпіталяваны ў траўматалагічнае аддзяленне абласной дзіцячай бальніцы.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце ў ДТЗ сур’ёзна пацярпела дзесяцігадовае дзіця. Выпадак адбыўся 19 красавіка ў 15 гадзін на вуліцы Маскоўскай на рэгуляваным пешаходным пераходзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика