Паляк спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь 37 шчанят элітных парод. 21.by

Паляк спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь 37 шчанят элітных парод

26.04.2010 14:26 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грамадзянін Польшчы спрабаваў незаконна, без афармлення неабходных дакументаў, увезці ў Беларусь 37 шчанят элітных парод.

Як паведаміў прэс‑сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка, кантрабандны груз быў выяўлены пагранічнікамі Смаргонскай групы 24 красавіка ў пункце пропуску «Каменны Лог» на беларуска‑літоўскай мяжы пры надглядзе аўтамабіля «Мерсэдэс», што належаў паляку. У скрыні знаходзіліся 32 шчанюкі ёркшырскага тэр’ера, два — мальтыйскай балонкі і тры — чыхуахуа. Кантрабандны груз рухаўся з Польшчы цераз Літву і Беларусь у Маскву.

Зараз па гэтым факце праводзіцца разбор, шчаняты змешчаны ў кіналагічны цэнтр органаў пагранслужбы ў Смаргоні (Гродзенская вобласць). Яны ацэнены папярэдне на суму 17 млн. рублёў.


Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзянін Польшчы спрабаваў незаконна, без афармлення неабходных дакументаў, увезці ў Беларусь 37 шчанят элітных парод. Як паведаміў прэс‑сакратар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика