Пад Драгічынам грузавы цягнік сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем
28.04.2010 13:35
—
ЧП
|
У Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці пры сутыкненні грузавога цягніка з аўтамабілем атрымаў цяжкія траўмы 46‑гадовы мужчына.
Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе абласной ДАІ Наталля Сахарчук, аварыя адбылася 27 красавіка ў 19.35 на чыгуначным пераездзе Вулька‑Антопальская перагона Драгічын — Гарадзец. Жыхар гарадскога пасёлка Антопаль Драгічынскага раёна, кіруючы аўтамабілем «Фальксваген‑Вента», праігнараваў забараняльны сігнал святлафора і выехаў на чыгуначны пераезд, дзе сутыкнуўся з грузавым цягніком №3015 Лунінец — Брэст. У выніку ДТЗ лакаматыў працягнуў легкавы аўтамабіль па чыгуначным пуці 200 м. «Фальксваген‑Вента» атрымаў механічныя пашкоджанні. Яго вадзіцель з закрытай чэрапна‑мазгавой траўмай, ударанай ранай скроневай вобласці галавы, закрытай траўмай грудной клеткі змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне Драгічынскай цэнтральнай раённай бальніцы. Пацярпелага дасталі з заблакіраванага аўтамабіля ратавальнікі аддзялення пажарнай аварыйна‑ратавальнай часці Антопаля. Участак чыгункі, дзе адбылося ДТЗ, для руху цягнікоў не закрываўся. Праверку праводзіць Брэсцкі аддзел унутраных спраў на транспарце. Як зазначыла Сахарчук, з пачатку гэтага года ў вобласці адбылося два ДТЗ з удзелам чыгуначнага транспарту, у якіх пацярпелі тры чалавекі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці пры сутыкненні грузавога цягніка з аўтамабілем атрымаў цяжкія траўмы 46‑гадовы мужчына. Як паведаміла начальнік... |
|