Падчас бегу на 100 метраў памёр салдат тэрміновай службы. 21.by

Падчас бегу на 100 метраў памёр салдат тэрміновай службы

28.04.2010 13:45 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Радавы Н., прызваны ў студзені 2010 года на службу ва Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь, падчас спартыўна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў вайсковай частцы 25 красавіка, раптоўна памёр.

Вайсковец чатыры месяцы таму быў прызваны Старадарожскім раённым ваенным камісарыятам і праходзіў службу ў 307-й асобнай чыгуначнай брыгадзе, якая базуецца ў Слуцку (Мінская вобласць).

Падчас бегу на кароткія дыстанцыі - стаметроўкі - радавы адчуў сябе дрэнна і згубіў прытомнасць. Ваенныя медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць салдата.

На сённяшні дзень па факце смерці радавога назначана судова-медыцынская экспертыза.

Слуцкая міжраённая ваенная пракуратура праводзіць праверку, падчас якой асаблівая ўвага надаецца аналізу працы медыцынскай камісіі Старадарожскага РВК, якую навабранец праходзіў перад адпраўкай у войска.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас бегу на кароткія дыстанцыі - стаметроўкі - радавы адчуў сябе дрэнна і згубіў прытомнасць. Ваенныя медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика