Два мінскія школьнікі рабавалі прадавачак семак
04.05.2010 10:22
—
ЧП
|
Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Мінска затрыманы два дзевяцікласнікі адной са сталічных школ. Падлеткі падазраюцца ў серыі рабаванняў.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, з лютага па красавік школьнікі ўчынялі напады на бабуль, якія гандлявалі семкамі і цыгарэтамі. Выручку пенсіянерак дзялілі папалам, а цыгарэты прадавалі ў школе ўдвая танней. Зламыснікі разлічвалі, што пацярпелыя не будуць звяртацца ў міліцыю, паколькі , незаконна гандлюючы, самі парушалі закон. Падазроныя выхоўваліся ва ўдалых сем’ях. На гэты момант устаноўлены чатыры эпізоды злачыннай дзейнасці школьнікаў: два на тэрыторыі Савецкага і два не тэрыторыі Першамайскага раёнаў сталіцы. Не выключаецца, што іх можа быць больш. Аддзелам дазнання папярэдняга расследавання Савецкага РУУС распачата справа па ч. 2 арт. 206 Крымінальнага кодэкса (рабаванне). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Мінска затрыманы два дзевяцікласнікі адной са сталічных школ. Падлеткі падазраюцца ў серыі...
|
|