Ліванец краў у даверлівай мінчанкі грошы і на іх жа наведваў з ёй рэстараны. 21.by

Ліванец краў у даверлівай мінчанкі грошы і на іх жа наведваў з ёй рэстараны

14.05.2010 10:26 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Маскоўскім РУУС Мінска распачата справа на падставе ч. 2 арт. 205 (крадзеж) у дачыненні да 26‑гадовага іншаземца, які меў від на жыхарства ў Беларусі.

Як паведаміла прэс‑афіцэр раённага ўпраўлення ўнутраных спраў Таццяна Грыб, вольны час ліванец, у якога не склалася жыццё з беларускай жонкай, праводзіў у камп’ютэрным клубе. Праз інтэрнет ён пазнаёміся з 32‑гадовай мінчанкай і пры сустрэчы зрабіў на яе прыемнае ўражанне. Сябе ён назваў дыпламатам, які мае да таго ж сетку рэстаранаў. Жанчына настолькі страціла пільнасць, што пакідала лжэдыпламата аднаго ў сваёй кватэры, дзе ён стаў частым і жаданым госцем.

Аднойчы мінчанцы спатрэбіліся грошы на рамонт аўтамабіля, але ў патаемным месцы яна знайшла не ўсю суму — не хапала 700 даляраў і 250 тыс. рублёў.

Калі паведаміла аб прапажы каханаму, той заявіў, што да прапажы не мае ніякага дачынення, праўда, пасля гэтай размовы прапаў сам.

Міліцыя высветліла, што на працягу тыдня ліванец краў у жанчыны па 100 долараў і на гэтыя грошы наведваў з ёй рэстараны, а таксама траціў на сябе.

Затрымалі іншаземца ў аблюбаваным ім камп’ютэрным клубе.


Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскоўскім РУУС Мінска распачата справа на падставе ч. 2 арт. 205 (крадзеж) у дачыненні да 26‑гадовага іншаземца, які меў від на жыхарства ў Беларусі. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика