29‑гадовы мінчук падазраецца ў серыі ашуканстваў, звязаных з даваннем крэдытаў. 21.by

29‑гадовы мінчук падазраецца ў серыі ашуканстваў, звязаных з даваннем крэдытаў

18.05.2010 11:35 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Ленінскага РУУС Мінска распачата крымінальная справа ў дачыненні да 29‑гадовага мінчука, які пры дапамозе інтэрнета падманным шляхам выкрадаў буйныя сумы. Цяпер у крымінальнай справе фігуруе больш за дзесяць пацярпелых і, паводле меркавання следчых, гэта неканчатковая лічба.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, на працягу года мінчукн не без поспеху адшукваў у сетцы грамадзян, якія маюць патрэбу ў сродках для адкрыцця сваёй справы ці набыцця дарагіх рэчаў. Знойшоўшы «кліента», махляр прапаноўваў патрэбную суму ў крэдыт на вельмі выгадных умовах і хуткае афармленне неабходных дакументаў. Праўда, для паскарэння ўсіх фармальнасцяў таксама прапанавалася заплаціць 10% працэнтаў ад пажаданай сумы. Пасля таго, як уносілася перадаплата, «крэдытор» знікаў.

Для здзяйснення здзелкі махляр спыняўся на жадаючых узяць крэдыт на вельмі значныя сумы — ад 10 тыс. долараў і больш. Цяпер следчымі ўстанаўліваюцца асобы, якія маглі стаць пацярпелымі ў выніку дзеянняў інтэрнет‑махляра.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Ленінскага РУУС Мінска распачата крымінальная справа ў дачыненні да 29‑гадовага мінчука, які пры дапамозе інтэрнета...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика