Пярэваратні ў пагонах па‑гарадзенску. 21.by

Пярэваратні ў пагонах па‑гарадзенску

18.05.2010 13:38 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Былых супрацоўнікаў міліцыі з Гродна асудзілі за хабар. Руслан К. працаваў у органах міліцыі з 1998 года, Аляксандр С. апрануў форму на два гады пазней. Працавалі б і дагэтуль, гадавалі б дзяцей (у абодвух па двое), калі б не…

Кіроўца аўтобуснага парка Гродна, назавём яго Сяргей, падчас рэйсаў зэканоміў каля 30 літраў біядызельнага паліва коштам 52 800 рублёў, якія вырашыў прадаць. З гэта мэтай пакінуў на прыпынку грамадскага транспарту «Хімвалакно» службовы аўтобус і на чужым аўтамабілі разам з раней незнаёмым пакупніком прыехаў на аўтазаправачную станцыю. Ледзь паспеў аплаціць паслугу пры дапамозе магнітнай карткі, якую яму выдалі ў арганізацыі для запраўкі службовага транспарту, як да яго падышоў апрануты ў грамадзянскае адзенне Руслан К.

Прадставіўся супрацоўнікам міліцыі і запрасіў разгубленага мужчыну ў легкавы аўтамабіль, які знаходзіўся непадалёку.

Там міліцыянер папрасіў у парушальніка магнітную картку, сказаў, што за крадзеж паліва будзе складзены пратакол, прызначаны вялікі штраф і пра гэта паведамяць наймальніку. Сяргей спужаўся, што яго звольняць з работы, пачаў прасіцца, прапаноўваць грошы. Спачатку Руслан К. зрабіў выгляд, што хабару не бярэ, аднак у ходзе гутаркі згадзіўся разабрацца без пратаколу. Сяргей дастаў 300 тысяч і па ўказанні міліцыянера паклаў у размешчаную на пярэдняй панэлі аўтамабіля скрыню для рэчаў…

Лёгкі заробак прыйшоўся па душы супрацоўніку міліцыі. І Руслан К. стаў часцяком наведвацца на аўтазаправачную станцыю ў пошуку нажывы.

Сядзеў у засадзе то адзін, то з напарнікам. Бралі хабар не толькі грашыма, не грэбавалі і пакетамі соку. Сведкі расказвалі, што бачылі, як з аўтамабіля нехта назіраў у бінокль за гэтай жа станцыяй, як Руслан К. падыходзіў да нейкага трактарыста, які абураўся, што нікому ніякага паліва не зліваў. Карысталіся сваім службовым становішчам маладыя людзі на працягу двух месяцаў. Пакуль іх не затрымалі…

Прыгаворам суда Руслану К. і Аляксандру С. прызначана пакаранне ў выглядзе адпаведна 5 і 4 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя таго, на аналагічныя тэрміны маладыя людзі пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна‑распарадчай дзейнасці.


Надзея Дрыла, Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былых супрацоўнікаў міліцыі з Гродна асудзілі за хабар.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика