Пайшоў па венікі і заблудзіўся. 21.by

Пайшоў па венікі і заблудзіўся

01.06.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхара Дубровенскага раёна, які пайшоў з двума таварышамі ў лес па венікі і заблудзіўся, на працягу прыкладна 11 гадзін давялося шукаць выратавальнікам, міліцыянерам, леснікам...  

 

Як паведаміла "Звяздзе" прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Марына Фандо, усяго ў склад пошукавых груп увайшлі 14 чалавек. Пошукі ўскладняліся тым, што ў 45-гадовага жыхара Асінторфскага сельсавета не было пры сабе мабільнага тэлефона. Толькі на наступны дзень пасля знікнення грамадзяніна знайшоў ляснік ля вёскі Петрыкі. Медыцынская дапамога яму не патрэбна.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Думаў, што схаваў   Гаспадар дома, які жыве ў Пінску па вул. Канарэева, вырашыў схаваць грошы ў адрыне на падворку.

Але нехта даведаўся, што грошы там, ноччу сарваў навясны замок з дзвярэй, а да ўразнога падабраў ключ і выкраў прыхаванае. Чалавек застаўся без 13 млн рублёў і 2 тыс. долараў.

Міліцыя выйшла на злодзея, але 24-гадовы беспрацоўны збег і цяпер яго шукаюць.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхара Дубровенскага раёна, які пайшоў з двума таварышамі ў лес па венікі і заблудзіўся, на працягу прыкладна 11 гадзін давялося шукаць выратавальнікам,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика