Ні агароджы, ні мільёнаў. 21.by

Ні агароджы, ні мільёнаў

01.06.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адзін прадпрымальны махляр у Брэсце ўзяўся падманваць пажылых людзей, што жывуць у прыватным сектары. Ён абяцаў зрабіць агароджу вакол дома альбо ўчастка. Але грошы браў наперад.

У адной пенсіянеркі гора-прадпрымальнік узяў каля двух з паловай мільёнаў рублёў, у другой — 13 000 рублёў, у трэцяга гаспадара — 2 мільёны рублёў. Але абяцанай агароджы домаўладальнікі не дачакаліся і пайшлі ў міліцыю. Зламыснік затрыманы.

Яна СВЕТАВА.

Вучыць сына

На меліярацыйным канале каля в. Печкі ў Маларыцкім раёне невядомыя разабралі механізмы і выкралі металічныя часткі шлюза.

Пра гэта заявіў у міліцыю дырэктар УП "Маларыцкае ПМС". Аператыўная група ўстанавіла, што такім чынам вырашыў падзарабіць трактарыст з мясцовага сельгаскааператыва. Ён разам з сынам-вучнем скраў тыя дэталі.

Сымон Свістуновіч.

Тэлевізар — прычына пажару

У Чашніках стары тэлевізар маркі "Рубін", выраблены ў 1958 годзе, стаў прычынай пажару у драўляным доме пенсіянеркі 1915 года нараджэння.

Як паведаміла "Звяздзе" прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Марына Фандо, пенсіянерку пажарныя выратавалі. Медык канстатавала, што медыцынская дапамога гаспадыні дома не патрэбна. Магчымая прычына пажару — кароткае замыканне тэлевізара. У выніку пажару была пашкоджана маёмасць у доме на суму 1 мільён рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Праз сцяну... да гарэлкі

Двое беспрацоўных з Брэста вырашылі абрабаваць краму Брэсцкай спажыўкааперацыі па вул. Прыгранічнай. Яны не адключалі сігналізацыю і не пілавалі краты на вокнах, а залезлі ў краму праз сцяну. Напачатку сарвалі замок з дзвярэй кацельні, а затым спакойна ўзяліся ламаць сцяну крамы.

Зладзеі ўсю ўвагу сканцэнтравалі на алкаголі і цыгарэтах. Украдзенае пацягнула на 3 млн рублёў. Зладзеяў чакае суд.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін прадпрымальны махляр у Брэсце ўзяўся падманваць пажылых людзей, што жывуць у прыватным сектары. Ён абяцаў зрабіць агароджу вакол дома альбо ўчастка. Але...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика