У Брэсцкім раёне забіла электратокам школьніка, ён праводзіў доследы
02.06.2010 14:28
—
ЧП
|
Смяротна траўмаваны электрычным токам 16‑гадовы жыхар пасёлка Мухавец Брэсцкага раёна.
Як паведаміў следчы пракуратуры Брэсцкага раёна Алег Цыганаў, трагедыя адбылася а першай гадзіне ночы 1 чэрвеня. Крык сына, які знаходзіўся ў сваім пакоі адзін, пачула яго маці. Жанчына знайшла сына без прыкметаў жыцця на падлозе.Паводле папярэдніх звестак, старшакласнік праводзіў эксперыменты з электрычным токам, ад удару якога і загінуў. Праверку праводзіць пракуратура Брэсцкага раёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Смяротна траўмаваны электрычным токам 16‑гадовы жыхар пасёлка Мухавец Брэсцкага раёна. Як паведаміў следчы пракуратуры Брэсцкага раёна Алег Цыганаў,...
|
|