У Брэсце малады мужчына скінуўся са шматпавярховіка
02.06.2010 15:50
—
ЧП
|
Брэсцкая пракуратура правярае меркаванае самагубства, якое адбылося на выходныя. Мужчына скінуўся з шматпавярховага дома.
Старшы памочнік пракурора Ленінскага раёна Брэста Лілія Карнейчык зазначыла: «Напярэдадні смерці споўнілася яму 35 гадоў. Жыў з сястрой, не быў жанаты, нідзе не працаваў. З юнацкага ўзросту ўжываў спіртныя напоі. Запіскі не пакінуў. Са слоў знаёмых, пачуваюся лузэрам, бо ў 35 гадоў нічога не дасягнуў». Паводле спадарыні Карнейчык, сёлета суіцыдаў у параўнанні з адпаведным перыядам 2009 года стала больш. У 80 адсотках выпадкаў людзі ўчынялі суіцыд у стане алкагольнага ап’янення. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брэсцкая пракуратура правярае меркаванае самагубства, якое адбылося на выходныя. Мужчына скінуўся з шматпавярховага дома. Старшы памочнік пракурора...
|
|