Пяць раёнаў Гомельскай вобласці пацярпелі ад моцнага ветру. 21.by

Пяць раёнаў Гомельскай вобласці пацярпелі ад моцнага ветру

04.06.2010 14:25 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пяць раёнаў Гомельскай вобласці пацярпелі ад моцнага ветру, паведамілі ў прэс‑службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Вецер пашкодзіў лініі электраперадач. Паводле папярэдніх даных, абясточана каля 30 населеных пунктаў вобласці, энергазабеспячэнне якіх на гэты момант у асноўным адноўлена.

Акрамя таго, ветрам пашкоджаны дахі жылых дамоў і сельскагаспадарчых пабудоў. Так, у адной з гаспадарак Лельчыцкага раёна сарваны на вялікіх плошчах дах на кароўніках. Тут жа практычна разбураны домікі для ўтрымання маладняку. У Мазыры з будынка Белпрамбудбанка сарваны чарапічны дах на плошчы 75 кв.м, а ў КСУП «Нісімкавічы» Чачэрскага раёна часткова абвалілася канструкцыя зернесушыльнага комплексу. Усюды пачаты аднаўленчыя работы.


БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле папярэдніх даных, абясточана каля 30 населеных пунктаў вобласці, энергазабеспячэнне якіх на гэты момант у асноўным адноўлена.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика