Трус-волат і дзве сям'і пчол
10.06.2010
—
ЧП
|
Супраць 84-гадовага пенсіянера заведзена крымінальная справа. Жыхара вёскі Ліпава Калінкавіцкага раёна пацягнула сярод ночы да суседкі ў сад. Адтуль ён выкраў 17 рамак разам з дзвюма пчалінымі сем'ямі. Міліцыя хутка знайшла сталага спусташальніка чужых вулляў — мядку хлебануць удосталь ён не паспеў. Затрымалі праваахоўнікі і 52-гадовага выкрадальніка труса пароды "Волат". Звярка з прыватнага домаўладання ў Нароўлі сцягнуў раней судзімы мясцовы жыхар. Трус зноў грызе моркву ў роднай клетцы. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Бог падсцілае саломкуДзяўчынка, якой 6 гадоў, выжыла пасля падзення з 4 паверха. У Магілёве, на праспекце Пушкіна, малая па неасцярожнасці выпала з балкона, аднак упала на зямлю, на мяккі грунт. Медыкі каментуюць, што цяпер жыццю дзяўчынкі нічога не пагражае, аднак ёй трэба залячыць чэрапна-мазгавую траўму і выцятыя месцы. Калі б яна ўпала на асфальт, то наступствы падзення былі б больш цяжкія. Алена Казлова. Падпаліў уласны аўтамабільКаб атрымаць грошы па страхоўцы, 30-гадовы ўраджэнец Клічава "запусціў пеўня" ў сваю "Рэно Лагуну" Спаліць машыну, паводле звестак прэс-афіцэра Партызанскага РУУС Андрэя Сасонкі, небарака вырашыў з-за цяжкасцяў з фінансамі: зарплату яму затрымлівалі, а падпрацоўкі не прыносілі істотнага даходу. Каб выправіць становішча, яму і "цюкнула" ў галаву пайсці на аферу — спаліць уласны аўтамабіль "Рэно Лагуна", які быў застрахаваны па "Аўтакаска" на 6 тысяч еўра. Ноччу ён абліў газай багажнік і салон машыны і "запусціў пеўня". Калі справа была зробленая, "пацярпелы" выклікаў міліцыю, супрацоўнікам якой паскардзіўся на невядомых шкоднікаў. А потым папрасіў даведку для прадстаўлення ў страхавую кампанію. Падаўшы заяву на кампенсацыю нанесенага ўрону страхаўшчыкам, прайдзісвет чакаў выплаты. Толькі дарэмна спадзяваўся, што зрабіў усё бездакорна — падман у ходзе следства быў выкрыты, а ў адносінах да зламысніка заведзена крымінальная справа па факце махлярства. Такім чынам, замест вялікіх грошай хітрун цяпер можа атрымаць толькі да сямі гадоў пазбаўлення волі... Ігар ГРЫШЫН. У аўтааварыі загінула 18-гадовая дзяўчына4 чэрвеня ўвечары ў Бабруйскім раёне паблізу пасёлка Глуша адбылася аўтааварыя, у якой загінула 18-гадовая дзяўчына і тры чалавекі атрымалі траўмы. Паводле паведамленняў Магілёўскай ДАІ, аўтамабіль "БМВ" пайшоў на абгон і на паласе сустрэчнага руху сутыкнуўся з "ФІАТам". У выніку 27-гадовага вадзіцеля "БМВ" давялося выцягваць з аўтамабіля супрацоўнікам МНС з дапамогай спецыяльнага абсталявання. Малады мужчына і яго жонка шпіталізаваныя. Нязначныя траўмы атрымаў 27-гадовы вадзіцель "ФІАТа", а вось яго маладая пасажырка загінула на месцы. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супраць 84-гадовага пенсіянера заведзена крымінальная справа. Жыхара вёскі Ліпава Калінкавіцкага раёна пацягнула сярод ночы да суседкі ў сад. Адтуль ён выкраў 17...
|
|