У Столінскім раёне патанула 11‑гадовая дзяўчынка
14.06.2010 13:51
—
ЧП
|
Трагедыя адбылася 11 чэрвеня каля чатырох гадзін дня на рацэ Мастава непадалёк ад вёскі Аздамічы. Дзяўчынка, якая жыла ў гэтай вёсцы, разам з сяброўкай купалася на мелкаводдзі. Спатыкнуўшыся і трапіўшы ў яму, яна стала тануць. Гэта ўбачылі рыбакі, якія знаходзіліся прыкладна за 200 метраў, але калі яны падплылі да месца здарэння, дзяўчынка ўжо пайшла пад ваду. Глыбіня ракі ў гэтым месяцы дасягае чатырох метраў. Праверку па факце гібелі школьніцы праводзіць пракуратура Столінскага раёна. У той жа дзень у вадаёме паблізу вёскі Калядзічы Пружанскага раёна патануў 37‑гадовы мясцовы жыхар. А непадалёк ад вёскі Камяніца‑Жыравецкая Брэсцкага раёна патануў у возеры 30‑гадовы берасцеец. У суботу‑нядзелю ахвярамі вады ў Брэсцкай вобласці сталі яшчэ шэсць чалавек. Па ўсіх выпадках праводзяцца пракурорскія праверкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трагедыя адбылася 11 чэрвеня каля чатырох гадзін дня на рацэ Мастава непадалёк ад вёскі Аздамічы. Дзяўчынка, якая жыла ў гэтай вёсцы, разам з сяброўкай купалася на...
|
|