Берасцейка, якая ў стане афекту забіла мужа, прыгаворана да. 21.by

Берасцейка, якая ў стане афекту забіла мужа, прыгаворана да

04.08.2010 10:50 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Набыў моц прысуд у дачыненні да 42-гадовай берасцейкі, якая ў стане афекту забіла мужа.

Як паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Калужа, ноччу 1 чэрвеня 2009 года

жанчына падчас сваркі з мужам нанесла яму не менш як 10 удараў сякерай у вобласць галавы.

Мужчына, які ляжаў тым часам на канапе, памёр ад адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы.

У той жа дзень вечарам жанчына і яе дарослы сын на аўтамабілі вывезлі труп і закапалі ў склепе свайго дачнага дома, а праз тыдзень — забетанавалі.

Труп быў знойдзены 23 студзеня 2010 года. Праведзеная судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза ўстанавіла, што падчас учынення забойства жанчына знаходзілася ў стане афекту.

28 чэрвеня 2010 года суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў яе вінаватай ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 141 Крымінальнага кодэкса (забойства, учыненае ў стане афекту), і прызначыў пакаранне ў выглядзе аднаго года шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

3 жніўня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пакінула касацыйную скаргу асуджанай без задавальнення, і прыгавор набыў законную моц.

Падзяліцца навіной: 
Ларыса Шыганава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Набыў моц прысуд у дачыненні да 42-гадовай берасцейкі, якая ў стане афекту забіла мужа.Як паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика