У Шклоўскім раёне забілі маці, яе 17-гадовую дачку. 21.by

У Шклоўскім раёне забілі маці, яе 17-гадовую дачку

06.08.2010 12:17 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Следчым аддзелам пракуратуры Магілёўскай вобласці па Шклоўскім раёне распачата справа па п.1 ч.2 арт. 139 КК (забойства дзвюх і больш асоб) у дачыненні да 22-гадовага жыхара Сенненскага раёна (Віцебская вобласць).

Як паведамілі ў пракуратуры Магілёўскай вобласці, прыкладна ў дзве гадзіны ночы 5 жніўня малады чалавек пранік у дом 37-гадовай жыхаркі вёскі Гавяды Шклоўскага раёна. Ён нанёс жанчыне нажавыя раненні грудной клеткі, ад якіх яна памерла на месцы. Множныя раненні жывата, грудной клеткі, канечнасцей атрымала 17-гадовая дачка гаспадыні. Пазней дзяўчына памерла ў бальніцы.

На 39-гадовага бацьку, які выйшаў на шум з іншага пакоя, злачынец напаў таксама. З раненнямі мужчына змешчаны ў Шклоўскую раённую бальніцу.

12-гадовы сын гаспадароў, які знаходзіўся ў доме ў момант учынення злачынства, не пацярпеў. З ім працуюць псіхолагі.

Злачынец абвешчаны ў вышук. Вядома, што са студзеня па май гэтага года ён падтрымліваў сяброўскія адносіны з загінулай дзяўчынай.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вышукваецца 22-гадовы былы сябар дзяўчыны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика