У Брэсце злавілі махлярку з Украіны. 21.by

У Брэсце злавілі махлярку з Украіны

12.08.2010 10:45 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Брэсце па падазрэнні ва ўчыненні серыі махлярстваў затрымана 28-гадовая грамадзянка Украіны.

28-гадовая непрацуючая жыхарка Сумскай вобласці 1 жніўня ашукала прадаўцоў пяці гандлёвых аб"ектаў у цэнтры Брэста. У кожным з іх яна выбірала тавар коштам ад 10 да 20 тыс. рублёў. Затым, нібыта збіраючыся разлічвацца, паказвала прадаўцу купюру ў 100 тыс. рублёў. Не аддаючы грошы, жанчына атрымлівала здачу, забірала тавар і сыходзіла.

"Ва ўсіх выпадках прадаўцы не адразу разумелі, што сталі ахвярамі злачынства, — адзначыў Васілеўскі. — Не выключана, што жанчына нейкім чынам псіхалагічна ўздзейнічала на іх".

Пасля таго як у міліцыю звярнулася першая пацярпелая, якая апісала знешнасць махляркі, тая была затрымана.

"Ужо пасля затрымання ў міліцыю паступілі яшчэ чатыры заявы аб аналагічных злачынствах. Усе прадаўцы пацвердзілі, што такім пакупніком у іх гандлёвых аб"ектах была затрыманая маладая жанчына, — дадаў Васілеўскі. — Паводле слоў падазронай, яна прыехала ў Брэст разам з бацькам на аўтамабілі для набыцця аўтазапчастак".

Аддзелам дазнання Ленінскага РАУС распачата справа па ч. 2 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства). Украінцы прад"яўлена абвінавачанне ва ўчыненні гэтых злачынстваў. Яна змешчана ў СІЗА.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце па падазрэнні ва ўчыненні серыі махлярстваў затрымана 28-гадовая грамадзянка Украіны.28-гадовая непрацуючая жыхарка Сумскай вобласці 1 жніўня ашукала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика