Чатырохгадовы хлопчык з Асіповіч выпаў з акна разам з маскітнай сеткай і разбіўся. 21.by

Чатырохгадовы хлопчык з Асіповіч выпаў з акна разам з маскітнай сеткай і разбіўся

17.08.2010 14:56 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы ў 20 гадзін 16 жніўня памёр чатырохгадовы хлопчык, які за дзве гадзіны да таго выпаў з акна кватэры бацькоў, што на пятым паверсе.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама, няшчасны выпадак здарыўся на вуліцы Сумчанкі ў райцэнтры. Цяпер вядома, што дзіця неаднаразова залазіла на падаконнік і стаяла каля адчыненага акна з супрацьмаскітнай сеткай, і гэта не выклікала трывогі бацькоў. На гэты раз хлопчык, відаць, моцна абапёрся на сетку і выпаў з ёй з акна. Яго маці ў гэты момант знаходзілася ў гэтым жа пакоі. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Яшчэ адзін няшчасны выпадак з дзіцем здарыўся ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. У цэнтральную райбальніцу брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі са свайго дома ў вёсцы Язёры з атручэннем ядахімікатамі быў дастаўлены і шпіталяваны двухгадовы хлопчык. Дома ён выпіў сродак для знішчэння каларадскага жука.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы ў 20 гадзін 16 жніўня памёр чатырохгадовы хлопчык, які за дзве гадзіны да таго выпаў з акна кватэры бацькоў, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика