За апошні месяц ратавальнікі адлавілі ў Мінску трох змей. 21.by

За апошні месяц ратавальнікі адлавілі ў Мінску трох змей

07.09.2010 14:52 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За апошні каляндарны месяц ратавальнікі адлавілі ў Мінску трох змей, паведаміў прэс-сакратар гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанік.

Так, 5 жніўня каля жылога дома ў Мінску ратавальнікі адлавілі невялікага пітона, які лічыцца неядавітай змяёй. А ўжо 11 жніўня ў сталіцы каля галубятні была адлоўлена каліфарнійская каралеўская змяя-альбінос — таксама неядавітая.

Апошні выпадак зафіксаваны 6 верасня — сталічныя ратавальнікі адлавілі кобру на лесвіцы магазіна па вуліцы Веры Харужай. У МНС патэлефанавалі прахожыя, якія заўважылі змяю.

Прэс-сакратар адзначыў, што ва ўсіх выпадках не атрымалася ўстанавіць уладальнікаў рэптылій, а таксама якім чынам змеі трапілі ў горад. Паводле слоў Лапаніка, усе змеі былі перададзены сталічнаму заапарку.

Прэс-сакратар гарадскога ўпраўлення МНС таксама паведаміў, што сёлета ў сталіцы не было выпадкаў адлову дзікіх жывёл. Раней у Мінску быў выпадак, калі на праезную частку ў Малінаўцы выйшаў лось. Лапанік таксама згадаў сітуацыю, калі з Мінскага заапарка збеглі горныя казлы і зайшлі на тэрыторыю адной са станцый МНС. Ратавальнікі адлавілі ўцекачоў і вярнулі ў заапарк.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошні каляндарны месяц ратавальнікі адлавілі ў Мінску трох змей, паведаміў прэс-сакратар гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанік. Так, 5 жніўня каля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика