У Івацэвічах п'янаму хлопцу электрычка адрэзала ногі. 21.by

У Івацэвічах п'янаму хлопцу электрычка адрэзала ногі

08.09.2010 13:43 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Івацэвічах электрацягніком Брэст — Мінск траўмаваны 18-гадовы хлопец.

Як паведаміў начальнік лінейнага пункта станцыі «Івацэвічы» Брэсцкага АУС на транспарце Дзмітрый Герасімовіч, няшчасны выпадак здарыўся 7 верасня ў 23.26 на чыгуначнай станцыі «Івацэвічы». Малады чалавек упаў з перона прама перад электрычкай Брэст — Мінск, якая прыбывала. Ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Малады чалавек, навучэнец Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў, з траўматычнай ампутацыяй ног змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне Івацэвіцкай бальніцы.

Паводле слоў Герасімовіча, ноччу пацярпеламу была зроблена аперацыя, цяпер ён знаходзіцца ў цяжкім стане.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Івацэвічах электрацягніком Брэст — Мінск траўмаваны 18-гадовы хлопец. Як паведаміў начальнік лінейнага пункта станцыі «Івацэвічы» Брэсцкага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика