Яшчэ адзін грамадзянін Беларусі загінуў у выніку шторму ў Крыме. 21.by

Яшчэ адзін грамадзянін Беларусі загінуў у выніку шторму ў Крыме

13.09.2010 12:16 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміў начальнік дзяжурнай змены Галоўнага ўпраўлення МНС Украіны ў Крыме Віталь Кажарскі.

Паводле яго слоў, цела жыхаркі Гомеля 1974 года нараджэння было знойдзена каля 11.30 12 верасня на крымскім беразе ў раёне палігона мясцовага рыбкалгаса непадалёк ад Сімеіза.

Жанчына з мужам фатаграфаваліся на беразе, і яе змыла ў мора хваляй,

патлумачыў спецыяліст. Расследаванне прычыны смерці вядуць судова-медыцынскія эксперты.

Як паведаміў Кажарскі, 12 верасня каля Алушты таксама былі знойдзеныя целы двух жыхароў Курска. Акрамя таго, на прыморскім пляжы і каля санаторыя «Гліцэнія» былі знойдзеныя яшчэ два целы, пакуль неапазнаныя. На выгляд аднаму з тапельцаў 55 гадоў, другому — 35–40 гадоў.

Нагадаем, днём 11 верасня ў раёне пляжа аднаго з санаторыяў паблізу Ялты выкінула на бераг цела жыхара Мінска 1947 года нараджэння. Расследаванне прычын смерці вядзе міліцыя Гурзуфа, што за 14 км ад Ялты. 11 верасня на крымскім узбярэжжы таксама былі знойдзеныя іншыя тапельцы — з Украіны і Расіі.

Падзяліцца навіной: 
Анастасія Янушэўская, БелаПАН

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жанчына з мужам фатаграфаваліся на беразе, і яе змыла ў мора хваляй.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика