Падмануў страхавую кампанію на 28,5 мільёна
24.09.2010
—
ЧП
|
50-гадовы жыхар Полацкага раёна здолеў падмануць вядомую страхавую кампанію, якая дзейнічае ў Беларусі, дзе застрахаваў свой аўтамабіль. Як паведаміў "Звяздзе" пракурор аддзела па наглядзе за следствам у органах унутраных спраў пракуратуры Віцебскай вобласці Валерый Сцяпанаў, ураджэнец далёкага Азербайджана, які мае беларускае грамадзянства, два разы трапіў у аварыю, апошнюю з якіх учыніў спецыяльна. Спачатку ў Полацку ягоная "Хонда" ўрэзалася ў "Пежо", які быў прыпаркаваны. Віноўнік здарэння з'ехаў з месца аварыі, не выклікаў супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі. Потым знайшоў уладальніка машыны, у якую ўрэзаўся, і аплаціў траты, панесеныя за рамонт. Толькі б у міліцыю не заяўляў... Літаральна праз некалькі тыдняў хітры кіроўца на дарозе Лепель — Полацк — мяжа Расійскай Федэрацыі імітаваў дарожна-транспартнае здарэнне. Ягоная машына апынулася ў кювеце, дзе ўрэзалася ў дрэвы. На гэта раз выклікаў ДАІ, паказаў пашкоджанні на машыне, якія з'явіліся на аўто падчас сутыкнення з прыпаркаваным аўто ў Полацку. У ДАІ, паколькі пра гэта не ведалі, спакойна выдалі адпаведную даведку, якую застрахаваны ўладальнік аўто перадаў у сваю страхавую кампанію. Там яму і выдалі больш за 28,5 мільёна рублёў. Але потым у ДАІ зацікавіліся зноў яго аўто. Знайшліся і сведкі, якія расказалі, што мужчына гаварыў ім пра хітрую камбінацыю... За свае дзеянні аўтамабіліст прыгаворам суда быў пазбаўлены волі тэрмінам на 3 гады з адтэрміноўкай адбывання пакарання на два гады без канфіскацыі маёмасці. Пры вынясенні прысуду было ўлічана тое, што яшчэ падчас следства падсудны кампенсаваў страхавой кампаніі фактычна скрадзеныя ў яе грошы. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
50-гадовы жыхар Полацкага раёна здолеў падмануць вядомую страхавую кампанію, якая дзейнічае ў Беларусі, дзе застрахаваў свой аўтамабіль. Як паведаміў...
|
|