Два сховішчы чорных капальнікаў. 21.by

Два сховішчы чорных капальнікаў

02.10.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю шукаюць людзей, якія сабралі і назапасілі ў лесе зброю, сабраную на месцах баёў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Цікава, што адначасова было знойдзена два такія сховішчы — у Буда-Кашалёўскім і Мазырскім раёнах. У 3 км ад вёскі Броніца Буда-Кашалёўскага раёна было схавана 9 мінамётных мінаў, 12 артылерыйскіх снарадаў, 22 гранаты. А каля вёскі Махновічы Мазырскага раёна знойдзеныя 22 мінамётныя міны, 19 артылерыйскіх снарадаў, 10 гранат... Арсеналы чорных капальнікаў перададзеныя сапёрам для знішчэння.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Кінг-конг жывы?

У Оршы 27-гадовы мужчына, які ноччу пасварыўся са сваёй сужыцелькай, выйшаў на вуліцу і пачаў літаральна скакаць на аўтамабілі суседа. Потым растлумачыў следчаму, што такім чынам спрабаваў супакоіць нервовую сістэму. Танцаваў, скакаў на "Фольксваген-Гольф", біў рукамі і нагамі лабавое шкло машыны. Спрацавала сігналізацыя аўто. Жыльцы ўсяго дома і суседніх былі патурбаваныя і патэлефанавалі ў міліцыю.

Як паведаміў "Звяздзе" Сяргей Селіханаў, намеснік начальніка аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах і аналізе судовай практыкі, агрэсіўнаму маладому мужчыну прысудзілі за хуліганства штраф у памеры 40 базавых велічынь (1,4 мільёна рублёў). Плюс кампенсацыя маральнай шкоды суседу — 500 тысяч рублёў. Падчас расследавання крымінальнай справы цяпер ужо асуджаны кампенсаваў пацярпеламу ад яго "танцаў" грошы, патрачаныя на рамонт аўтамабіля: каля 900 тысяч.

Цікава, што падчас следства асуджаны спачатку пераконваў следчага у тым, што ён думаў, што скача на сваёй аўтамашыне — такой жа маркі, стаяла літаральна побач з машынай суседа. Але ж і колер, і мадэль машын адрозніваюцца. Не заўважыў?

Затрымалі кішэнніка

У Віцебску ў маршрутным аўтобусе затрыманы кішэннік. Ён папаўся супрацоўнікам спецыяльнага аддзела міліцыі адразу пасля таго, як скраў з кішэні пасажыркі кашалёк. Ахвяра злачынства — жыхарка Чашніцкага раёна. У дачыненні да 28-гадовага раней судзімага за крадзеж беспрацоўнага "майстра" кішэнных крадзяжоў заведзеная крымінальная справа.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю шукаюць людзей, якія сабралі і назапасілі ў лесе зброю, сабраную на месцах баёў Вялікай Айчыннай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика