Выбух на Пінскай дрэваапрацоўчай фабрыцы: ёсць ахвяры. 21.by

Выбух на Пінскай дрэваапрацоўчай фабрыцы: ёсць ахвяры

25.10.2010 14:58 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле папярэдняй інфармацыі, падарваўся цэх ДСП, гараць складскія бункеры.

Дым ад падпаленай фабрыкі можна ўбачыць практычна з кожнага кутка горада.

Людзі, якія прыехалі да прахадной фабрыкі, паведамляюць аб наяўнасці ахвяр, за якімі пад’язджаюць адна за адной машыны «хуткай дапамогі».

На тэрыторыю фабрыкі не пускаюць журналістаў і тэлеаператараў.

Як паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, на дадзены момант вядома, што выбух адбыўся ў вытворчым цэху Пінскай дрэваапрацоўчай фабрыкі. Адбыўся абвал перакрыцця, плошча абвалу — каля 100 кв. метраў.

МНС афіцыйна пакуль паведамляе, што адзін чалавек загінуў, 9 пацярпелі. Аднаго працоўнага падраздзяленні МНС выцягвалі з-пад завалаў.

У той жа час жыхары Пінска паведамляюць, што лік загінулых значна большы.

Прычына выбуху высвятляецца.

Падзяліцца навіной: 
Хартыя'97

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле папярэдняй інфармацыі, падарваўся цэх ДСП, гараць складскія бункеры.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика