Вельмі дарагая юшка. 21.by

Вельмі дарагая юшка

29.10.2010 11:04 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Увагу супрацоўнікаў Ганцавіцкай міжрайінспекцыі прыцягнуў грузавік «ЗІЛ-157», які знаходзіўся непадалёку ад вадаёма «Тухавіцкія разлівы»(Ляхавіцкі раён).

У аўтамабілі знаходзіліся трое: пенсіянер, вучань СШ і беспрацоўны. Калі інспектары «пакапаліся» ў аўтамашыне, то дасталі два акумулятары, пераўтваральнік току і 120 кг рыбы, здабытай пры дапамозе электратоку.

Пакуль ішла разборка, кіроўца аўтамашыны кінуўся ў кусты і паспрабаваў уцячы, але яго дагналі. Была выклікана аператыўная група з Ляхавіцкага аддзела міліцыі, і цяпер разглядаецца пытанне пра завядзенне крымінальнай справы. Шкода, нанесеная прыродзе, ацэненая ў 26 млн 110 тысяч рублёў. Накладзены арышт на маёмасць у суме 9 млн. 500 тысяч рублёў.

Падзяліцца навіной: 
Сымон Свістуновіч, Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увагу супрацоўнікаў Ганцавіцкай міжрайінспекцыі прыцягнуў грузавік «ЗІЛ-157», які знаходзіўся непадалёку ад вадаёма «Тухавіцкія разлівы»(Ляхавіцкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика